Першае месца сярод юнакоў заваявала каманда фізіка-тэхнічнага факультэта, срэбра ў каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі, на трэцім месцы - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.
Каманда дзяўчат факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму стала першай у сваёй групе, на другім месцы размясцілася каманда філалагічнага факультэта, трэцімі сталі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта.
Вынікі эстафеты можна знайсці ў дадатку.
Акрамя таго, пераможцы былі названыя ў асабістым заліку. Купалаўцы плавалі брасам, у вольным стылі і на спіне.
З выніковай табліцай можна азнаёміцца тут.