Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Красавік 2025 09:59

Поспехі слухачоў Школы дакладных навук на Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы

photo 5431829574745976323 yСлухачы Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі заваявалі 3 дыпломы на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

З 25 па 28 сакавіка прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па навучальных прадметах.

Каманда Гродзенскай вобласці на рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы атрымала 6 дыпломаў. Тры з іх заваявалі слухачы курсаў "Алімпіядная матэматыка" Школы дакладных навук Купалаўскага ўніверсітэта.

Дыплом I ступені заваявала Яўгенія Масленікава, навучэнка 10 класа ДУА «Гімназія № 3 імя А.І. Соламавай г. Гродна». Дыплом II ступені заваяваў Глеб Сцяпанычаў, навучэнец 11 класа ДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна». Дыплом ІІІ ступені заваяваў Дзмітрый Навумовіч, навучэнец 9 класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко».

Рабят рыхтавалі начальнік Цэнтра развіцця кар'еры Ірына Карлюкова, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканоміка і кіравання Наталля Казлоўская, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі, выкладчык Школы дакладных навук Яўген Разумаў.