У рамках навучальнага семінара адбылася сустрэча з Наталляй Цімошак, начальнікам сектара па развіцці супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі ТАА «ЮрСпектр» г. Мінск, і кіраўніком групы аддзела абслугоўвання Людмілай Суравучус. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая і загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Плескач.
Сучаснае развіццё эканамічнай адукацыі патрабуе высокіх кампетэнцый прафесарска-выкладчыцкага складу, уключаючы выкарыстанне ў вучэбным працэсе ІКТ для падрыхтоўкі спецыяліста эканамічнага профілю, запатрабаванага арганізацыямі заказчыкаў кадраў на рынку працы. Доступ да сэрвісу ilex дазваляе ППС знайсці актуальную эканамічную інфармацыю, неабходную ў адукацыйным працэсе і, значыць, якасна падрыхтавацца да навучальных заняткаў, распрацаваць матэрыял для індывідуальных заданняў, напісанні курсавых і дыпломных работ, магістарскіх дысертацый, навуковых артыкулаў навучэнцаў.
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая выказала словы падзякі Наталлі Цімошак і Людміле Суравучус за развіццё супрацоўніцтва і садзейнічанне ў падрыхтоўцы эканамічных кадраў. Наяўнасць сучасных кампетэнцый дазваляе рэалізаваць магчымасці практыка-арыентаванай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.