Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 21 Май 2025 12:16

Рыхтуемся да іспытаў разам з ГрДУ імя Янкі Купалы: запрашаем на кансультацыі «Да поспеху на ЦЭ/ЦТ»

5289856699177497781Дарагія выпускнікі! 25 мая, 28 мая і 1 чэрвеня выкладчыкі Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правядуць серыю кансультацый «Да поспеху на ЦЭ/ЦТ».

У ходзе кансультацый Вы даведаецеся аб рацыянальных падыходах да выканання заданняў тэсціравання, паўторыце, сістэматызуеце і абагульніце навучальны матэрыял, а таксама ліквідуеце прабелы ў ведах.

Кансультацыі будуць ладзіцца па адрасе: вул. Леніна, 32. Пачатак: 25.05 (нядзеля) у 11.00; 28.05 (серада) у 16.30; 01.06 (нядзеля) у 11.00. Рэгістрацыя даступная па спасылцы. Калі ў Вас засталіся пытанні, тэлефануйце па тэлефонах: 39-58-75 ці +375 33 611-17-97. Не выпусціце магчымасць якасна падрыхтавацца да іспытаў!

 

5289994035051754600