Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Верасень 2025 11:59

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у фарміраванні зборніка навуковых артыкулаў

pexels ekaterina bolovtsova 6077797Юрыдычны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта падрыхтоўвае зборнік навуковых артыкулаў “Прававая сістэма Рэспублікі Беларусь: стан, праблемы і перспектывы развіцця”. Адправіць свае артыкулы для публікацыі запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты.

Артыкулы ў зборнік прымаюцца па наступных тэмах: тэорыя і гісторыя дзяржавы і правы; канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права; фінансавае права, падатковае права; мытная справа; працоўнае і сацыяльнае права, прыродарэсурснае права; грамадзянскае права, гаспадарчае права, грамадзянскае працэсуальнае права, гаспадарчае працэсуальнае права, сямейнае права; крымінальнае права і крыміналогія, крымінальнавыканаўчае права, крымінальна-працэсуальнае права і крыміналістыка; міжнароднае права.

Каб прыняць удзел у фармаванні зборніка, патрабуецца да 10 кастрычніка на адрас электроннай пошты nirs.law@grsu.by накіраваць заяўку і электронную версію артыкула. Таксама на адрас 230012 г. Гродна, зав. Даватара, 3/1 (каб. 204) трэба накіраваць друкаваную версію навуковага артыкула, падпісаную аўтарам (аўтарамі) і навуковым кіраўніком, водгук з подпісам навуковага кіраўніка і даведку аб праверцы працы на плагіят. Пасля пацвярджэння прыняцця артыкула на працягу трох дзён на адрас электроннай пошты nirs.law@grsu.by патрабуецца даслаць копію квітанцыі аб аплаце за публікацыю артыкула ў зборніку.

Выданне зборніка навуковых артыкулаў плануецца да 25.12.2025 г.

Падрабязную інфармацыю аб публікацыі, афармленні артыкула, аплаце, а таксама форму заяўкі можна знайсці ў інфармацыйным паведамленні.