Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Верасень 2025 11:24

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку ўдзельнікаў велапрабегу ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля»

537553201101340218622 верасня ў Гродне прайшла экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля». Яе мэта – звярнуць увагу грамадзян на негатыўнае ўздзеянне аўтамабіляў на экалогію. У рамках мерапрыемства прайшоў велапрабег, які сабраў 150 удзельнікаў, сярод якіх і студэнты-купалаўцы.

Маршрут стартаваў каля помніка вязням лагера смерці Шталаг-324. Тут удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да мемарыяла. Далей калона накіравалася ў абноўлены сквер на Леванабярэжнай, дзе веласіпедысты прынялі ўдзел у пасадцы алеі і змаглі далучыцца да канцэртна-забаўляльнай праграмы.

Мерапрыемства аб'яднала аматараў веласіпеднага спорту і яшчэ раз паказала, што купалаўцы – за здаровы лад жыцця!