Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Верасень 2025 17:01

Купалаўскі ўніверсітэт адчыняе дзверы ў свет стартапаў і праектаў

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў 2-3 курсаў для ўдзелу ў праекце па развіцці стартап-інфраструктуры ўніверсітэта і падтрымцы студэнцкіх навуковых і прадпрымальніцкіх праектаў.

Стартап студыя - гэта выдатны шанц рэалізаваць свае інавацыйныя ідэі і стварыць бізнэс. Купалаўскі ўніверсітэт падтрымлівае студэнцкія праекты, дае неабходныя рэсурсы і з'яўляецца часткай нацыянальнай стартап-экасістэмы, супрацоўнічаючы з Паркам высокіх тэхналогій.

Праграма ўключае 7 насычаных модуляў, якія ахопліваюць усе этапы стварэння стартапа. Два трэнінгі ў месяц, на якіх студэнты маюць магчымасць атрымаць актуальныя веды і навыкі. Тры воркшопы, дзе ўдзельнікі могуць прэзентаваць свой прагрэс, абмеркаваць ідэі і атрымаць зваротную сувязь.

Першы арганізацыйны збор студыі адбудзецца 3 кастрычніка 2025 года ў 15:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўдыторыя 218а. На сходзе кіраўнікі студыі раскажуць больш падрабязна аб праграме.

Першы семінар пройдзе 10 кастрычніка 2025 г. у 15:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўдыторыя 218а.

Гэтая праграма стане ўнікальнай магчымасцю для студэнтаў рэалізаваць свае ідэі і зрабіць першыя крокі ў свеце бізнесу і навукі.

 

IMG 8395