Адкрыла нараду рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Першым на парадку дня стаяла пытанне аб развіцці спецыяльнасцей «Журналістыка» і «нфармацыя і камунікацыя», «Сусветная эканоміка» і «Электронная эканоміка» ў адпаведнасці з Комплекснымі праграмамі развіцця спецыяльнасцей. З дакладамі на гэтую тэму выступілі загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук і загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Анастасія Чыгрына.
Даклад аб удзеле Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў міжнародных рэйтынгах прадставіў начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Яўгеній Алізаровіч.
Удзельнікі нарады падрабязна абмеркавалі ўзнятыя пытанні і тэмы, якія ўяўляюць цікавасць для сучаснай вышэйшай адукацыі.
Падобныя мерапрыемствы з'яўляюцца важным крокам да развіцця ўніверсітэта і паляпшэння яго адукацыйных праграм.
На мерапрыемстве, якое прайшло сёння, 17 лістапада, абмеркавалі стратэгію развіцця шэрагу спецыяльнасцей, а таксама ўдзел Купалаўскага ўніверсітэта ў міжнародных рэйтынгах.





