Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 23 Студзень 2026 13:33

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта атрымалі дыпломы аб заканчэнні курсу па футболе ад UEFA

IMG 0988 1У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 студзеня паспяхова завяршыўся двухдзенны курс «Лідар масавага футбола» ад UEFA. Ен сабраў 17 купалаўцаў, сярод якіх былі студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры.

Падчас навучання ўдзельнікі курсу паглыбіліся ў філасофію і класіфікацыю масавага футбола і даведаліся пра адрозненні паміж масавым і элітным футболам. Таксама ўдзельнікі курсу разгледзілі адрозненні дзяцей рознага ўзросту і пагаварылі пра ролю трэнера, стылях навучання, навыках і якасцях, якімі павінен валодаць добры трэнер. Акрамя тэарэтычных заняткаў былі праведзены і практычныя, на якіх вывучыліся гульнявыя метады і тактыка вядзення заняткаў.

Пасля заканчэння навучання ўсе ўдзельнікі атрымалі дыплом UEFA, які не толькі паказвае на праходжанне курсу, але і сведчыць аб тым, што навучэнцы курсу могуць працаваць з дзецьмі на пачатковым узроўні – у школах, футбольных клубах і акадэміях – у краінах, якія ўваходзяць у склад UEFA і FIFA.