Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Чэрвень 2026 08:43

Энергія лета і спорту: у Купалаўскім універсітэце прайшоў традыцыйны фестываль здаровага ладу жыцця

IMG 47591 чэрвеня стадыён Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ператварыўся ў эпіцэнтр сілы, бадзёрасці і каманднага духу. Тут ужо восьмы раз адбыўся традыцыйны спартыўны фестываль у рамках фізкультурна-аздараўленчага мерапрыемства "Купалаўцы - за здаровы лад жыцця".

Свята спорту і выдатнага настрою аб'яднала больш за 200 удзельнікаў: супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў універсітэта, а таксама навучэнцаў каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі:

- Леў Талсты казаў: "Трэба абавязкова падтрасаць сябе фізічна, каб быць здаровым маральна". Залатыя словы, я цалкам іх падзяляю. Давайце знаходзіць час для такіх мерапрыемстваў! Жадаю вам правесці сённяшні дзень весела і забіяцка, прыняць удзел ва ўсіх спаборніцтвах.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця і размінкі каманды пачалі спаборніцтвы. Галоўнай асаблівасцю фестывалю стала здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь. Купалаўцы дэманстравалі цягавітасць, хуткасць і каардынацыю ў самых розных дысцыплінах: ад класічнага чаўночнага бега, скачкоў у даўжыню і падцягванняў да валейбольных і футбольных конкурсаў, скандынаўскай хадзьбы, бачэ і кручэння хула-хупа.

Віншуем усіх удзельнікаў свята з цудоўнымі вынікамі! Вы ў чарговы раз даказалі, што купалаўцы - гэта сінонім здароўя, энергіі і поспеху!