Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Чэрвень 2026 10:51

Мужчынская зборная ГрДУ імя Янкі Купалы выйграла Рэспубліканскую студэнцкую валейбольную лігу 2025/2026

5258118162174122974З 1 па 2 чэрвеня на базе цэнтральнага спартыўнага комплексу ГУ ФК «Віцебск» прайшоў фінальны этап Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі - 2025/2026 сярод мужчынскіх каманд. Зборная Купалаўскага ўніверсітэта даказала сваю перавагу, заваяваўшы залатыя медалі турніру.

У фінале за званне лепшых змагаліся чатыры наймацнейшыя зборныя: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У паўфінальным матчы нашы спартсмены сустрэліся з камандай БНТУ, у выніку якога перамаглі з лікам 3:1. У фінале зборная ГрДУ імя Янкі Купалы гуляла супраць каманды БДУФК, дзе купалаўцы зноў паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і завяршылі сустрэчу на сваю карысць з аналагічным лікам 3:1.

Варта адзначыць, што спецыяльным прызам у намінацыі «Лепшы гулец» быў узнагароджаны Вадзім Якуцэвіч, студэнт 4 курса інжынернага факультэта.

Купалаўскі ўніверсітэт віншуе каманду і трэнерскі склад з бліскучай перамогай і жадае новых спартыўных дасягненняў!