Ужо на працягу 20 гадоў вучоныя праводзяць сумесныя даследаванні па развіццю рэгіянальнай эканомікі, укараненню сацыяльных інавацый у раёнах з нізкім узроўнем урбанізацыі, прымяненню механізмаў кіравання рызыкамі і іншым прыярытэтным напрамкам сацыяльна-эканамічнай сферы. Інстытут эканомікі нязменна з'яўляецца кузняй кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У рамках юбілейных мерапрыемстваў была падпісана дамова аб супрацоўніцтве, якая дасць новы імпульс навуковаму і акадэмічнаму ўзаемадзеянню.
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання, прафесар кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Марына Яўгенаўна Карпіцкая ад імя рэктара ўніверсітэта Ірыны Фёдараўны Кітурко павіншавала супрацоўнікаў Інстытута, а таксама ўручыла ім граматы і каштоўныя падарункі. Яна падзякавала вучоным за эфектыўную сумесную работу і пажадала ўсім прысутным новых ідэй, навуковых адкрыццяў, дабрабыту і асабістага шчасця.
Сёння на факультэце эканомікі і кіравання прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 95-годдзя Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

