Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
У Мінску завяршыліся фінальныя гульні Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі - 2016. Спаборніцтвы праходзілі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2016 сярод жаночых каманд.
Магчымасці ўзаемадзеяння паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і ўніверсітэтамі Ізраіля абмеркавалі кіраўніцтва нашай ВНУ і Часовы Павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Юлія Рачынскі-Співакоў.
Па выніках правядзення рэспубліканскага суботніка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пералічыў 10 млн рублёў у Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
Выязное пасяджэнне Моладзевага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адбылося ў Гродне. Удзельнікі сустрэчы правялі інтэрактыўны семінар «Навыкі практычнага лідарства», а таксама на практыцы ўбачылі, як рэалізуецца моладзевая палітыка на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман».
Кіраўніцтва і студэнты факультэта эканомікі і кіравання сустрэліся з замежнымі слухачамі, якія навучаюцца на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыю, літаратуразнаўства, экалогію і турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял Гродзенскага рэгіёну абмеркавалі на буйным навуковым форуме «Край Гарадзенскі».
На працягу чатырох месяцаў 8 каманд абаранялі гонар устаноў адукацыі, гарадскіх прадпрыемстваў і спартыўных аб'яднанняў на адкрытым чэмпіянаце г. Гродна па валейболе сярод наймацнейшых жаночых каманд сезона 2015-2016 гг.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках цыкла творчых мерапрыемстваў "Студэнцтва - Году культуры" 19 красавіка 2016 года адбыўся конкурс чарлідарскіх груп.
На базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвiнне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследванняў», у якой разам са знакамітымі мастацтвазнаўцамі і дзеячамі сферы культуры прыняла ўдзел дацэнт кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Пятроўна Чайко.
У рамках прафарыентацыйнай працы з таленавітай моладдзю на факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася сустрэча школьнікаў старэйшых класаў гімназіі г. Калінкавічы (Гомельская вобласць) з прадстаўнікамі факультэта.
Больш за 140 студэнтаў усіх факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-16 красавіка 2016 года прынялі ўдзел у VI універсітэцкай алімпіядзе па замежных мовах.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы правёў Дні ўніверсітэта ў Брэсцкай вобласці.
Сярод студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы правялі «Фанетычны конкурс хуткамовак» на англійскай мове.
Традыцыйнае першынства па боўлінгу сярод студэнтаў-першакурснікаў інжынерна-будаўнічага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ў моладзевым цэнтры «Галактыка».
Больш за 40 распрацовак у сферы хімічных тэхналогій аховы здароўя, медыцыны, турызму і гасціннасці, культуры і IT-тэхналогій прадставілі маладыя інаватары з шасці краін СНД на міжнароднай выставе-прэзентацыі «100 ідэй для СНД» у Мінску. Мерапрыемства было арганізавана ўпершыню.