Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Красавік 2025 09:13

ФОТАФАКТ: купалаўцы прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Рэспубліканскі суботнік – гэта даўняя традыцыя, якая аб'ядноўвае беларусаў у сумеснай працы на карысць нашай краіны. У гэты дзень рэктарат, супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта таксама ўнеслі свой уклад у агульную справу.

Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе не толькі палепшыць стан навакольнага асяроддзя і грамадскіх месцаў, але і згуртоўвае нашу супольнасць, умацоўваючы ўзаемаадносіны і дэманструючы гатоўнасць да сумесных намаганняў на карысць грамадства. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках рэспубліканскага суботніка, прымеркаваны да Года добраўпарадкавання.