Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Май 2026 08:53

Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта Ігар Мартыненка прадставіў аўтарскую канцэпцыю на міжнародным юрыдычным форуме

IMG 958715 мая Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі на базе Луганскай акадэміі Следчага камітэта быў праведзены міжнародны юрыдычны форум «Асаблівасці процідзеяння гібрыдным пагрозам у дачыненні да Расійскай Федэрацыі». Сваю распрацаваную канцэпцыю на форуме прадставіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.

Маштаб мерапрыемства пацвярджаецца складам яго ўдзельнікаў. На форуме прысутнічалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі, аддзела арганізацыі адукацыйнай дзейнасці і тэрытарыяльных органаў Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі, вядомыя вучоныя з ведамасных адукацыйных арганізацый Следчага камітэта Расіі, пракуратуры Расійскай Федэрацыі, МУС Расіі, ФСВП Расіі, РПА Мінюста Расіі, а таксама рэктар Маскоўскай акадэміі Следчага камітэта імя А.Я. Сухарава Аляксей Бяссонаў, выконваючы абавязкі рэктара Санкт-Пецярбургскай акадэміі Следчага камітэта Яўген Еўтушэўскі і рэктар Луганскай акадэміі Следчага камітэта Сяргей Хар'якаў. Таксама ўдзельнікам маштабнага міжнароднага мерапрыемства стаў прадстаўнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка.

Ігару Эдуардавічу выпаў гонар выступіць першаму. У сваім выступленні ён выклаў асноўныя палажэнні распрацаванай ім канцэпцыі культурнага генацыду, якая дазваляе сфарміраваць новую дзяржаўна-прававую пазіцыю ў адносінах да злачынства генацыду і забеспячэння адказнасці за яго.

Выступ прадстаўніка Купалаўскага ўніверсітэта Ігара Мартыненкі выклікаў жывую цікавасць у прысутных. Удзельнікі форуму актыўна выказвалі сваё меркаванне наконт прадстаўленай канцэпцыі і падкрэслівалі яе важнасць і запатрабаванасць у следчай практыцы.