Завяршальны дзень працоўнай камандзіроўкі купалаўцаў пачаўся з экскурсіі ў музей спартовай славы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Тут, на факультэце фізічнай культуры, гасцям прадэманстравалі магчымасці навукова-даследчай лабараторыі алімпійскіх відаў спорту, дзе праводзяць даследаванне арганізма спартсмена для карэкцыі трэніровачнага працэсу.
На факультэце фізікі і інавацыйных тэхналогій купалаўцы наведалі галіновыя навукова-даследчыя лабараторыі: лазернага вакуумнага напылення, макетавання лазерных сістэм, тэхнічных датчыкаў і выканаўчых прылад, вакуумна-плазменных тэхналогій, а таксама калоідных сістэм і тэрмічнай апрацоўкі золь-гель матэрыялаў. Удзельнікі рабочай групы азнаёміліся з абсталяваннем навукова-даследчых лабараторый: безрэхавай камерай, устаноўкай для нанясення вакуумнага пакрыцця, атамна-сілавым мікраскопам, абсталяваннем для нанясення пакрыцця золь-гелем, лазернай устаноўкай для рэзкі, гравіроўкі, наплаўкі і ўмацавання паверхняў металічных вырабаў.
В чем заключается секрет успеха научно-исследовательской деятельности на факультете физики и инновационных технологий, нам рассказал декан Андрей Сафонов.
– У аснове поспеху лабараторый – моцныя навуковыя школы. Першы рэктар нашага ўніверсітэта Іван Ермакоў быў фізікам, другі рэктар Аляксандр Сташэўскі таксама – фізік. Яны заклалі вельмі сур'ёзную матэрыяльна-тэхнічную базу, якую далей нам удалося падтрымаць і ўдасканаліць, бо настаўнік працягваецца ў сваім вучні. У нас ёсць мастадонты навукі – член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сердзюкоў Анатоль Мікалаевіч, яму 82 гады. Ёсць і моладзь, якую мы прыцягваем да працы, гэта аспіранты і магістранты. За апошнія пяць гадоў у нас абараніліся тры кандыдацкія дысертацыі і тры доктарскія. Мяркую, што гэта вельмі добры вынік.
Дэкан факультэта фізікі і інавацыйных тэхналогій таксама падзяліўся, што іх лабараторыі на пастаяннай аснове супрацоўнічаюць з буйнымі прадпрыемствамі, такімі як БелАЗ, МАЗ і Гомсельмаш.
На біялагічным факультэце для гасцей правялі аглядную экскурсію па навучальных лабараторыях хімічнага і біялагічнага профілю, паказалі віварый, лабараторнае абсталяванне, таксідэрмічны музей.
Акрамя таго, удзельнікам рабочай паездкі ўдалося прааналізаваць вопыт гомельскіх калег па паляпшэнні пазіцый у міжнародных рэйтынгах і адзначыць асаблівасці публікацыйнай актыўнасці вучоных ГДУ імя Ф. Скарыны ў навукаметрычных сістэмах, што дазволіць Купалаўскаму універсітэту прымяніць вопыт калег на практыцы і ў будучыні стварыць сумесныя практыка-арыентаваныя праекты.
Сёння, 4 снежня, прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта знаёмяцца з навукова-даследчымі і галіновымі лабараторыямі 




