Праект «100 ідэй для Беларусі» закліканы актывізаваць інавацыйнае мысленне моладзі, прыцягнуць яе да рашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.
Сёлета студэнты Купалаўскага ўніверсітэта вылучылі 12 праектаў, якія ахопліваюць розныя галіны дзейнасці. Сярод прадстаўленых ідэй: «Памочнік урача-неанатолага», «Краўдсорсінг-платформа для прасоўвання софт-турызму ў Беларусі», «Хлебная чарка», «FREEBUILD VR», «Арміраванне драўляных канструкцый беларускімі кампазітамі», «Узмацненне жалезабетонных канструкцый беларускімі кампазітнымі тканінамі», «CultureBridge.by», «СТОП, КАНТРАФАКТ», «Лічбавая малая радзіма», «У дапамогу замежнаму студэнту», «Univent», «Lusterko», мабільнае прыкладанне «Шчыт сям'і» і «FarmBasket».
Нагадваем, што праект праводзіцца ў чатыры туры. Першы ўключае ў сябе прыём заявак і ідэй праектаў. На другім туры ажыццяўляецца адбор заявак, праходзяць навучальныя семінары, майстар-класы для аўтараў праектаў, а таксама арганізуюцца адборачныя туры. Трэці тур прысвечаны выставам маладзёжных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, пасяджэнням экспертных Саветаў і вызначэнню пераможцаў тура. На заключным чацвёртым туры пройдзе выстава-прэзентацыя найлепшых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, а таксама абарона праектаў перад прадстаўнікамі рэспубліканскага экспертнага Савета і вызначэнне пераможцаў па намінацыях.