Конкурс «ІнНаСтарт-2025» – гэта магутная адукацыйная платформа, якая ўключае майстар-класы і лекцыі ад вядучых экспертаў, створаная для трансфармацыі ідэй у рэальныя праекты.
Конкурс уключаў чатыры ключавыя намінацыі: «Інавацыйны прадукт», «Інавацыйная паслуга», «Інавацыйная тэхналогія» і намінацыя «Праект для універсітэта», якія накіраваны на развіццё навучальнай, даследчай і арганізацыйнай дзейнасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Удзел у конкурсе «ІнНаСтарт-2025» прынялі студэнты ўсіх факультэтаў і каледжаў Купалаўскага універсітэта, аўтары інавацыйных ідэй і прататыпаў, каманды і індывідуальныя распрацоўшчыкі, а таксама ўдзельнікі студэнцкіх навуковых аб'яднанняў.
У намінацыі «Інавацыйны прадукт» Дыплом III ступені атрымаў праект «Хлебная Чарка», аўтарамі якога сталі студэнты 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Антон Піута, Васіліса Тракайла, Руслан Асін і Максім Равенка. Дыпломам II ступені былі ўзнагароджаны аўтары праекта «Памочнік урача-неанатолага», аўтарамі якога сталі студэнт 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Андрэй Мацко і студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Ярмак. Дыплом I ступені па праве дастаўся аўтарам праекта «Вытворчасць мыльнай упакоўкі MELT», студэнтам 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Юліі Дабрэнкі, Паліне Жых і Дар'і Крывецкай.
У намінацыі «Праект для ўніверсітэта» Дыпломам III ступені адзначаны аўтары праекта «LEVENTS», студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта Аляксандра Макарчык, Лізавета Мікішка і Ангеліна Строчынская. Аўтар гульнявога шоу «А што калі?», студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анжаліка Стэфановіч была адзначана Дыпломам II ступені. Аўтары праекта «МодэлЛаб», студэнты 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Аляксандр Байко, Арсеній Гірык, Ігнат Бусловіч і Ганна Гардзеенка, былі ўзнагароджаны Дыпломам I ступені.
У намінацыі «Інавацыйная тэхналогія» Дыплом III ступені атрымаў праект «Узмацненне жалезабетонных канструкцый беларускімі кампазітнымі тканінамі», які прэзентавалі студэнты 4 курса інжынернага факультэта Дан Кавалёў і Яўген Цыдзік. Дыпломам II ступені былі ўзнагароджаны аўтары праекта «Арміраванне драўляных канструкцый беларускімі кампазітамі», студэнты 4 курса інжынернага факультэта Арсеній Барэль, Даніла Аляксееў і Артур Арлоўскі. Дыплома I ступені ўдастоена аўтар праекта «Lusterkо», студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Мар'я Мацюк.
У намінацыі «Інавацыйная паслуга» Дыпломам III ступені ўзнагароджаны студэнты 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яраслаў Валчкевіч і Анастасія Рагуновіч, студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Лізавета Бернатовіч, студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ганна Сіневіч і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Лізавета Мурушук за стварэнне праекта «Сядзіба 2.0». Дыпломам II ступені адзначаны праект студэнткі 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ляшчавой Златы «Farm-Basket». Праект «Краўдсорсінг-платформа для прасоўвання софт-турызму ў Беларусі» быў удастоены Дыплома I ступені, аўтарамі якога сталі студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Гнілякевіч, студэнтка 4 кура факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Фінская, студэнтка 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Анастасія Каржавіна, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўген Святлоўскі і студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Лізавета Пратасеня.
Выдатныя вынікі XV конкурсу «ІнНаСтарт-2025» сведчаць аб высокім патэнцыяле студэнцкай навукі і прадпрымальніцтва ў Купалаўскім універсітэце. Лепшыя праекты атрымаюць падтрымку ў выглядзе магчымасці далейшага прасоўвання, фінансавання і рэалізацыі пры садзейнічанні ўніверсітэта. Аўтары самых перспектыўных праектаў прымуць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.