Канферэнцыя «Мангалазнаўства ў Еўразіі 2025 – Патаемнае паданне манголаў» прымеркавана да 114-й гадавіны Дня нацыянальнай свабоды і аднаўлення незалежнасці Манголіі. Мерапрыемства сабрала вядучых спецыялістаў і вучоных, зацікаўленых у паглыбленні ведаў аб багатай гісторыі і культуры Манголіі.
Асноўнай падзеяй канферэнцыі стала прэзентацыя кнігі «Патаемнае паданне манголаў», якая была перакладзена з мангольскай мовы на беларускую, што падкрэслівае важнасць культурнага абмену і стварэння новых мастоў паміж нашымі народамі праз навуку і літаратуру.
У снежні на базе Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі пры ўдзеле Пасольства Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Мангалазнаўства ў Еўразіі 2025 – Патаемнае паданне манголаў».








