Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2026 года вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук прысуджана Паўлу Пацейку, дацэнту кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі. Абарона дысертацыі «Рацыянальныя інтэгральныя аператары на адрэзку і метады падсумоўвання» па спецыяльнасці 01.01.01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз адбылася 6 лютага 2026 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.14.01 пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Навуковы кансультант – Яўгеній Аляксеевіч Роўба, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі ўніверсітэта. Павел Генадзьевіч падрыхтаваў і абараніў доктарскую дысертацыю ў рамках навучання ў дактарантуры Купалаўскага ўніверсітэта і стаў першым доктарам навук, абароненым у савеце па абароне дысертацый пры ГрДУ імя Янкі Купалы.
Навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Археалогія» прысвоена Аляксандру Гаршкову, кандыдату гістарычных навук, в.а.загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, які з'яўляецца першым і адзіным дацэнтам у ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Археалогія».
Шчыра віншуем ад усяго калектыву Купалаўскага ўніверсітэта і жадаем далейшых прафесійных поспехаў і навуковых дасягненняў!
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2026 года вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук прысуджана Паўлу Пацейку, дацэнту кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі. Навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Археалогія» прысвоена Аляксандру Гаршкову, кандыдату гістарычных навук, в.а.загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
