Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Ліпень 2026 14:00

ГрДУ імя Янкі Купалы прывітаў 500-га абітурыента

IMG 4564Толькі ўчора, 12 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаўся асноўны этап прыёмнай кампаніі, а дакументы падалі ўжо некалькі сотняў абітурыентаў. Пяцісотым абітурыентам стаў выпускнік з Жодзіна.

Юбілейным абітурыентам стаў выпускнік сярэдняй школы № 5 горада Жодзіна Мікіта Ануфрыеў. Для паступлення малады чалавек абраў спецыяльнасць «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія» факультэта біялогіі і экалогіі.

– Мой выбар упаў на гэтую спецыяльнасць з-за яе навізны і перспектыўнасці, – падзяліўся Мікіта Ануфрыеў. – Я заўважыў яе, калі вывучаў пералік напрамкаў. Да таго ж нам расказалі аб гэтай спецыяльнасці на ўроку біялогіі, і яна мяне зачапіла.

Малады чалавек падзяліўся, што біялогія і хімія захаплялі яго з дзяцінства, а да выбару ўніверсітэта ён падышоў з усёй усвядомленасцю. Мікіта Ануфрыеў упэўнены, што Купалаўскі ўніверсітэт дапаможа яму максімальна раскрыцца ў цікавых абласцях.

Павіншаваў юбілейнага абітурыента адказны сакратар прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта Авак Вартанян