Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Кастрычнік 2026 16:46

У Купалаўскім універсітэце дадзены старт «Школе валанцёра»

главнаяСёння, 6 кастрычніка, у ГрДУ імя Янкі Купалы дадзены старт навучальнаму семінару «Школа валанцёра». Яго праца разлічана на ўвесь навучальны год: заняткі будуць ісці да 21 мая 2027 года.

Удзельнікамі семінара сталі студэнты розных факультэтаў, якія выказалі жаданне атрымаць тэарэтычныя і практычныя навыкі валанцёрскай дзейнасці і далучыцца да дружнай каманды купалаўскіх валанцёраў.

З прывітальным словам да рабят звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Васіль Сянько. Ён пажадаў удзельнікам поспехаў, адзначыўшы важнасць валанцёрства і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Аб праграме «Школы валанцёра», валанцёрскім руху Купалаўскага ўніверсітэта і ўзаемадзеянні з Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам распавяла Валянціна Есіна – сацыяльны педагог 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай працы, кіраўнік падзейнага кірунку Цэнтра валанцёрскай дзейнасці.

Ганаровым госцем сустрэчы стала спецыяліст па рабоце з моладдзю Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Маргарыта Ігараўна Лявонава. Яна падзялілася з удзельнікамі досведам валанцёрскай дзейнасці абласной арганізацыі.

Наперадзе ў купалаўцаў – насычаны навучальны год, новыя веды, практыка і добрыя справы. Няхай «Школа валанцёра» стане для кожнага з іх важным крокам на шляху да неабыякавасці, дапамогі іншым і сапраўднай каманднай працы!