Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Кастрычнік 2026 16:57

Купалаўцы на п'едэстале Першынства Беларусі па більярдзе

photo 2026 10 08 16 56 34У Мінску ў більярдным клубе «Еўропа» завяршылася Першынство Рэспублікі Беларусь па більярднаму спорту ў дысцыпліне «вольная піраміда». За медалі змагаліся наймацнейшыя маладыя майстры кія з усёй краіны.

Паспяхова выступілі на спаборніцтвах спартсмены з Гродна – студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ягор Лук'янавіч, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта, заваяваў залаты медаль і стаў чэмпіёнам Першынства Рэспублікі Беларусь ужо трэці раз. Студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Раман Коўшык узняўся на другую прыступку п'едэстала, узяўшы срэбра.

Віншуем Ягора Лук'яновіча і Рамана Коўшыка з паспяховым выступленнем! Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых спартыўных дасягненняў і яркіх перамог. Няхай удача спадарожнічае вам і ў вучобе, і ў спорце, а падтрымка ўніверсітэта дапамагае пакараць новыя вяршыні. Ганарымся вамі!