Байцы студэнцкіх атрадаў Купалаўскага ўніверсітэта на працягу двух дзён удзельнічалі ў майстар-класах ад вопытных настаўнікаў, якія дзяліліся сакрэтамі паспяховага лідэрства і каманднай работы. Купалаўцы таксама наведалі трэнінгі, накіраваныя на развіццё асабістых якасцей і эфектыўнае ўзаемадзеянне ў камандзе. Таксама студэнты дакрануліся да гісторыі студатрадаўскага руху, прайшлі квэст па тэматыцы беларускіх студэнцкіх атрадаў і высадзілі алею дрэў.
– Для мяне «Школа БСА» – выдатная магчымасць даведацца нешта новае пра студэнцкія атрады: як яны ўладкованыя і што трэба для іх камфортнай працы. Гэтыя два дні былі неверагодна насычанымі. Я набыў шмат карысных навыкаў і ўпэўнены, што змагу прымяніць іх у сваёй працы. Таксама я сустрэў шмат цікавых людзей, з якімі планую размаўляць і супрацоўнічаць у студатрадаўскай сферы ў будучыні, – падзяліўся Максім Азёрскі, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, баец студэнцкага сэрвіснага атрада «Мазайка» ім. С.А. Гарэліка.
Цяпер байцы гатовы да новых выклікаў і праектаў! Несумненна, яны стануць сапраўднымі лідэрамі і натхняць сваіх таварышаў на актыўныя дзеянні ў межах студэнцкага руху.