Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 25 Лістапад 2025 13:22

Магістранты з КНР пазнаёміліся з гістарычнымі мясцінамі Гродна

324 лістапада студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія вучацца на факультэце мастацтваў і дызайну, сталі ўдзельнікамі пешай лекцыі-экскурсіі па горадзе Гродна. Экскурсія прайшла ў рамках навучальнай дысцыпліны "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці".

Тэмай лекцыі-экскурсіі стала «Peoples and religions of Belarus» («Народы і рэлігіі Беларусі»). Вывучэнне гістарычнай архітэктуры Гродна праходзіла пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Юліі Ярмак.

У ходзе экскурсіі замежныя студэнты наведалі Лютэранскую кірху, Пакроўскі сабор, пазнаёміліся з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага, убачылі Сялянскі пазямельны банк і Дом лекара Тальгейма.

Таксама ўдзельнікі лекцыі наведалі драўляны Лямус XVIII стагоддзя – адно з двух 300-гадовых драўляных збудаванняў, што засталіся на тэрыторыі Беларусі, размешчанае на тэрыторыі манастыра брыгітак. Таксама студэнты наведалі экспазіцыі, выстаўленыя ў помніку беларускага дойлідства. Увазе гасцей былі прадстаўлены калекцыя старажытных вагаў і прасаў, а таксама выстава прадметаў беларускага побыту, размешчаная ў экспазіцыі пад назвай «Старая хатка».

Завяршылася незвычайная лекцыя ў касцёле Святога Францішка Ксаверыя.

На думку Юліі Ярмак, правядзенне такіх заняткаў дазваляе замежным студэнтам лепш зразумець гісторыю і культуру Рэспублікі Беларусь, павышае эфектыўнасць засваення тэарэтычных ведаў, атрыманых на занятках, а таксама дазваляе ўбачыць і адчуць прыгажосць горада Гродна.