Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Люты 2026 13:53

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе відэаролікаў «Жыві спортам»

pexels stockphotoartist 1051544Конкурс арганізаваны Міністэрствам спорту Рэспублікі Беларусь і накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь праз заняткі спортам. Заяўкі прымаюцца да 15 мая.

Прыняць удзел у конкурсе могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі паўналецця і падалі ўсе адпаведныя дакументы.

Каб стаць удзельнікам неабходна даслаць на электронную пошту арганізатара конкурсу: press@mst.gov.by ліст з паметкай «Удзельнік конкурсу «Жыві спортам» з заяўкай і відэаролікам. Заяўка ў свабоднай форме павінна змяшчаць ПІБ аўтара, назву конкурснай работы, месца працы (вучобы) і нумар тэлефона. Відэаролік павінен змяшчаць дакладна выражаны заклік да занятку спортам.

Падвядзенне вынікаў конкурсу пройдзе з 18 па 29 мая.

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел і прадэманстраваць свой крэатыў!

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана ў ПАЛАЖЭННІ.