Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 26 Май 2026 17:24

Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы і дэлегацыя Лэшаньскага педагагічнага ўніверсітэта абмеркавалі стратэгію супрацоўніцтва

523813047100526652426 мая ў Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прадстаўнікоў Лэшанскага педагагічнага ўніверсітэта. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках адукацыі і асобных спецыяльнасцей.

У склад дэлегацыі Лэшаньскага педагагічнага ўніверсітэта ўвайшлі прарэктар Ван Цяньфэй, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі Чжан Мэй, выконваючы абавязкі намесніка начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення Лю Яояо, намеснік дэкана музычнага факультэта У Ян, выкладчык факультэта філалогіі і гісторыі Чжан Сяачэн і начальнік аддзела міжнародных сувязей Дэн Сінь. Суправаджаючым выступіў дацэнт кафедры харавой музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ван Пэйі.

Купалаўскі ўніверсітэт на сустрэчы прадставілі прарэктар па вучэбнай працы Лявонцій Паўлаў, выконваючы абавязкі начальніка Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алеся Бялко і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, перакладчык Ванг Тао.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала развіццё ўзаемадзеяння паміж ВНУ ў галіне педагогікі (адукацыя), інклюзіўнай адукацыі, біялогіі, мастацкага праектавання (дызайн), матэматыкі і інфарматыкі, турыстычнага сервісу, эканомікі і кіравання. Па прадстаўленых спецыяльнасцях бакі абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва, у ліку якіх абмен выкладчыкамі ў фармаце анлайн і афлайн і акадэмічныя візіты, сумесная падрыхтоўка кадраў у галіне педагогікі, біялогіі і іншых дысцыплін, сумеснае кіраўніцтва магістрантамі, узаемнае прызначэнне навуковых кіраўнікоў.

Таксама ВНУ абмеркавалі праграму акадэмічнага абмену, патрабаванні да сярэдняга бала паспяховасці для прыняцця ўдзелу ў абмене, мову навучання і неабходны ўзровень валодання мовай, кошт навучання і навучальныя планы. Прадстаўнікі Лэшанскага педагагічнага ўніверсітэта адзначылі, што гатовы прымаць студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы на прыярытэтнай аснове. Была ўзнята тэма праграмы навучання ў Купалаўскім універсітэце для атрымання ступені магістра і доктара, абмяркоўваліся патрабаванні да паспяховасці і крэдытаў, мова навучання і ўзровень валодання мовай, навучальны план і падтрымка ў афармленні дакументаў для паступлення.

Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб тым, што пры ўмове фарміравання спрыяльнай асновы, навучальныя ўстановы будуць садзейнічаць устанаўленню міжуніверсітэцкіх партнёрскіх адносін.

Даведачна: Лэшаньскі педагагічны ўніверсітэт пачаў сваю працу ў 1940 годзе як Лэшаньскае правінцыйнае педагагічнае вучылішча. У 1978 годзе навучальную ўстанову пераўтварылі ў каледж, а ў 2000 годзе яна адной з першых у правінцыі Сычуань атрымала афіцыйны статус універсітэта. Структура навучання ў ім арганізавана праз 17 профільных інстытутаў.

У рэйтынгу QS (Asian University Rankings) Лэшаньскі педагагічны ўніверсітэт уваходзіць у групу #1301–1400 лепшых універсітэтаў Азіі і займае 604-е месца ў рэгіёне Усходняя Азія, а ў рэйтынгу EduRank (у свеце) 6651-е месца сярод больш чым 14 000 ацэненых сусветных інстытутаў (у маштабах Азіі – 2541-е месца).

Міжнародная дзейнасць Лэшанскага педагагічнага ўніверсітэта арыентавана на актыўную інтэграцыю ВНУ ў глабальную адукацыйную і навуковую прастору. З 2001 года ўніверсітэт афіцыйна прымае замежных грамадзян, прапаноўваючы ім як кароткатэрміновыя курсы кітайскай мовы і культуры, так і паўнавартасныя англамоўныя праграмы бакалаўрыяту. На сённяшні дзень універсітэт устанавіў трывалыя партнёрскія адносіны з больш як 42 замежнымі ВНУ і навукова-даследчымі інстытутамі па ўсім свеце. Гэтае супрацоўніцтва выяўляецца ў рэгулярным абмене выкладчыкамі, стажыроўках і сумесных даследчых праектах. Яскравым прыкладам навуковай кааперацыі з'яўляецца Кітайска-французская лабараторыя па кіраванні дзікай прыродай і здароўю экасістэм (WiMEH), дзе кітайскія і еўрапейскія вучоныя разам вывучаюць унікальную экалогію рэгіёну гары Эмэй.