Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Чэрвень 2026 15:13

Студэнцкі атрад журналістаў Купалаўскага ўніверсітэта пачаў працу на XV фестывалі нацыянальных культур

IMG 76705 чэрвеня ў Гродне стартавала адно з самых маштабных і шматнацыянальных свят у Беларусі – Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Адначасова з адкрыццём мерапрыемства на базе тэлеканала «Гродна Плюс» працаваў другі студэнцкі інфармацыйны атрад Купалаўскага універсітэта «Фестывальны медыявектар».

У рамках пачатку святкавання фестывалю нацыянальных культур у культурным цэнтры «Фестывальны» прайшла ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы часу. Тады ж байцы другога інфармацыйнага студатрада «Фестывальны медыявектар» імя Сямёна Шаломавіча Гурэвіча афіцыйна прыступілі да працы.

Юным журналістам трэба праявіць сябе ў якасці сапраўдных прафесіяналаў. На працягу ўсяго свята яны будуць здымаць ключавыя падзеі, запісваць інтэрв'ю і лавіць у аб'ектыў жывыя эмоцыі, каб потым змантаваць з сабранага матэрыялу фільм.

Нагадаем, першы інфармацыйны студэнцкі атрад «МедыяВектар» быў запушчаны ў лістападзе 2024 года. Яго ўдзельнікі запісвалі інтэрв'ю з ветэранамі, вязнямі канцлагераў, дзецьмі вайны і блакаднікамі. Вынікам іх плённай працы сталі відэафільмы, якія ўвекавечваюць памяць аб вайне і гераізме народа.