У барацьбе за п'едэстал на пясчанай пляцоўцы сышліся 36 мужчынскіх і 34 жаночыя каманды з усіх універсітэтаў Беларусі.
Жаночая каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках упартых спаборніцтваў стала ўладальнікам трэцяга месца, уступіўшы камандам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнткі факультэта фізічнай культуры Ульяна Мельнік і Таццяна Паленная паказалі выдатную гульню, волю да перамогі і спартыўны дух, што дазволіла ім узняцца на п'едэстал.
Віншуем нашых дзяўчат і жадаем ім далейшых спартыўных поспехаў!