Удзельнікаў і гасцей турніру павітала рэктар універсітэта Ірына Кітурка: «Сёння мы сабраліся, каб ушанаваць памяць вялікага чалавека і педагога, які ўклаў шмат сіл у развіццё спорту на Гродзеншчыне і ў Беларусі». Ірына Фёдараўна адзначыла, што спаборніцтвы аб'ядналі прадстаўнікоў розных краін, а таксама пажадала ўдзельнікам сумленнай барацьбы і займальнай гульні, мэтанакіраванасці, спартыўнай інтэлігентнасці, перамог і ўдачы.
Словы пажадання ў адрас спартсменак прагучалі таксама ад удавы Уладзіміра Максімавіча Карчэўскага Галіны Карчэўскай, начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алега Андрэйчыка, старшыні Гродзенскага валейбольнага клуба «Камунальнік» Аляксея Сівірчукова.
У спаборніцтвах прымаюць удзел шэсць каманд: «Камунальнік-ГрДУ», «Камунальнік-ГрДУ-2», «Зборная Рэспублікі Беларусь», «Мінчанка - 2» з Беларусі, «Акадэмія валейбола Беластока» з Польшчы і «Калінінград» з Расіі.
Арганізатарамі VII-га Міжнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Максімавіча Карчэўскага выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі валейбольны клуб «Камунальнік». Актыўную дапамогу ў арганізацыі турніру аказвае Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Падвядзенне вынікаў турніру адбудзецца 23 верасня ў 14.00 па адрасе вул. Леніна, 4 (зала №1). З праграмай правядзення турніру можна азнаёміцца ў дадатку.
Даведачна
Карчэўскі Уладзімір Максімавіч - дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
У.М. Карчэўскі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, дэкана факультэта фізічнай культуры.
За плённую дзейнасць у галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту В.М. Карчэўскі быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).
Урачыстае адкрыццё VII Міжнароднага турніру па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Максімавіча Карчэўскага адбылося 21 верасня ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

























