Даследчая праца «Дэцэнтралізаваная аўтаномная арганізацыя як новая форма арганізацыі вядзення бізнесу ў лічбавай эканоміцы. Юрыдычны аспект» выканана пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктара юрыдычных навук, прафесара Ігара Мартыненкі.
Мэта конкурсу - уцягванне моладзі ў інавацыйную дзейнасць і навукова-тэхнічную творчасць, абагульненне і распаўсюджванне дасягненняў і вынікаў маладзёжнай навукі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца даследчыкі, вучоныя, кандыдаты і дактары навук, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ўсіх узроўняў сістэмы адукацыі, аспіранты, суіскальнікі, ардынатары, магістранты, бакалаўры, студэнты, якія навучаюцца.
Арганізатар конкурсу Міжнародны цэнтр навуковага партнёрства "Новая навука".
Студэнт юрыдычнага факультэта Канстанцін Дарняк удастоены дыплома I ступені ў намінацыі "Юрыдычныя навукі" Міжнароднага навукова-даследчага конкурсу "Навуковы імпульс - 2023".