Поспех Гродзеншчыны складаецца з дасягненняў у самых розных сферах, гэтыя поспехі ствараюцца ўпартай працай і намаганнямі людзей. Пра іх важна не толькі расказваць, але і спяваць. Ветлівыя і спагадныя, якія аддаюць свае сілы і веды дзеля росквіту малой радзімы, шчыра кахаючыя свой край і якія актыўна ўдзельнічаюць у яго лёсе, МЫ – адчыняем міру Прынямонне!
Для ўдзелу купалаўцам неабходна запісаць музычнае відэавіншаванне, прысвечанае любімай Гродзеншчыне; размясціць відэавіншаванне ў сацыяльных сетках з хэштэгам #80лет Гродзеншчына; пазначыць спасылку на відэаролік пры запаўненні анкеты-заяўкі на ўдзел, прайшоўшы па спасылцы.
З дзесяці найлепшых музычных віншаванняў нашы падпісчыкі шляхам галасавання вызначаць пераможцу. Азнаёміцца з прадстаўленымі ролікамі і прагаласаваць можна будзе па спасылцы.
Заяўкі прымаюцца да 15 верасьня 2024 года. Прыз пераможцу конкурсу 20 верасня ўручыць губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік!
20 верасня Гродзенскай вобласці спаўняецца 80 год. «Пул 4» сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА «БРСМ» і ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гроднамясамалпрам» аб'яўляе конкурс музычных віншаванняў «Любімай Гродзеншчыне - 80 гадоў!».