Сустрэчу арганізаваў каардынатар па інтэрнацыяналізацыі Рыгор Траццякоў пры ўдзеле бібліятэкара першай катэгорыі Міхаіла Пажарыцкага.
У час мерапрыемства госці з Кітая даведаліся пра гісторыю стварэння навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта, азнаёміліся з яе структурай, асноўнымі напрамкамі работы, а таксама бібліятэчнымі рэсурсамі бібліятэкі юрыдычнага факультэта, якія прадастаўляюцца студэнтам і магістрантам.
Асобная ўвага была ўдзелена выкарыстанню электронных бібліятэчных рэсурсаў і баз даных. Студэнтам расказалі пра выдалены доступ да сэрвісаў розных выдавецтваў, дысертацыйных фондаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама магістранты вывучылі тэматыку культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца на базе бібліятэкі.
Гэтае мерапрыемства стала важным крокам у знаёмстве замежных студэнтаў з магчымасцямі развіцця ў сферы навукі, якія адкрываюцца для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
 
24 кастрычніка на юрыдычным факультэце прайшло мерапрыемства для магістрантаў першага курса, якія прыбылі з Кітая. Мэта мерапрыемства стала знаёмства студэнтаў з рэсурсамі і магчымасцямі бібліятэкі факультэта.

