29 кастрычніка на базе цэнтра "Совушка" адбыўся занятак для будучых педагогаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя", выкладчык з Кітая Цао Юй, якая праходзіць стажыроўку на факультэце, і намеснік дэкана педагагічнага факультэта Алена Бэкман.
Правяла інтэрактыўны занятак загадчык філіяла цэнтра Святлана Арлюк, выкарыстоўваючы канструктар Lego. Пад яе кіраўніцтвам купалаўцы прынялі актыўны ўдзел у практычным занятку і пазнаёміліся з сучаснымі методыкамі развіцця дзяцей.
Пасля занятку адбылася дыскусія. Удзельнікі абмеркавалі магчымасці прымянення вывучаных тэхналогій у адукацыйным працэсе як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў КНР.
Падобныя сустрэчы садзейнічаюць умацаванню міжнародных сувязей і з'яўляюцца каштоўным вопытам для будучых педагогаў, дазваляючы ім знаёміцца з інавацыйнымі падыходамі ў дашкольнай адукацыі ў нефармальнай абстаноўцы.