Заняткі дазволілі студэнтам азнаёміцца са структурай арганізацыі, яе мэтамі, асноўнымі кірункамі дзейнасці Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і асаблівасцямі правядзення асобных відаў судовых экспертыз. Будучыя юрысты таксама праявілі крайнюю цікавасць да тэмы экспертных даследаванняў.
Прадстаўнікі камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці адзначылі добры ўзровень падрыхтоўкі купалаўцаў і выказалі намер прадоўжыць плённае супрацоўніцтва з юрыдычным факультэтам па падрыхтоўцы кадраў у сферы праваахоўных органаў.