Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Май 2025 13:21

«Разам супраць карупцыі!»: купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў Міжнародным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы

5290001508294849598Прыём конкурсных работ праводзіцца з 1 мая да 1 кастрычніка 2025 года.

Конкурс штогод праходзіць пад эгідай Міждзяржаўнай рады па супрацьдзеянні карупцыі. Яго мэта – прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да праблем карупцыі, заахвоціць і падтрымаць творчыя ініцыятывы дзяцей і моладзі ў стварэнні сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы, а таксама ўмацаваць практыку ўзаемадзеяння грамадства з органамі ўлады ў барацьбе з карупцыяй.

На конкурс прымаюцца работы па намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».

Для ўдзелу канкурсантам патрабуецца прайсці рэгістрацыю на афіцыйным сайце і пацвердзіць сваю згоду на апрацоўку персанальных звестак. Конкурсныя работы ў электронным выглядзе загружаюцца праз асабісты кабінет на тым жа афіцыйным сайце конкурса.

Спаборніцтва пройдзе ў два этапы: першы – з 1 мая па 1 кастрычніка 2025 года адбудзецца асобна ў кожнай краіне. Другі этап – фінал – пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2025 года. Падчас другога этапа журы адбярэ пераможцаў у кожнай намінацыі.

Падрабязней чытайце на сайце.