РРэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка павіншавала старшага выкладчыка кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Марыю Трусаву з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук, дацэнта кафедры філасофіі Аляксандру Дубравіну і намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце педагагічнага факультэта Юлію Ермаловіч з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Філасофія», дацэнта кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Марыю Плотнікаву з настрыфікаваннем дыплома доктара гістарычных навук і атрыманнем атэстата дацэнта, старшага выкладчыка кафедры англійскай філалогіі Арцёма Белякова з настрыфікаваннем дыплома кандыдата філалагічна.
Каштоўным падарункам за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Людміла Рычкова, прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую работу ў сістэме адукацыі, поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Наталля Башун, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
Ганаровай граматай упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія дасягненні ў педагагічнай і навуковай дзейнасці, значны ўклад у падрыхтоўку кадраў у сферы турызму ўзнагароджана Наталля Жураўлёва, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, якаснае і прафесійнае забеспячэнне арганізацыі і правядзення ўсіх форм тэсціравання на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ўзнагароджана Наталля Чымба, вядучы спецыяліст аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі.
Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка ўручыла дыплом 1 ступені дыстанцыйнага рэспубліканскага конкурсу «Час Telegram 2025» у намінацыі «Лепшы Telegram-канал вышэйшай навучальнай установы» Арсенію Сідаркевічу, спецыялісту цэнтра па сувязях з грамадскасцю, дыплом 1 ступені дыстанцыйнага рэспубліканскага конкурсу «Час Telegram 2025» у намінацыі «Лепшы тэматычны Telegram-канал» Карыне Бурлаковай, карэспандэнту газеты «Гродзенскі ўніверсітэт», дыплом 1 ступені алімпіяды па матэматыцы сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь Алене Вярцінскай, карэспандэнту газеты «Гродзенскі ўніверсітэт», дыплом 1 ступені алімпіяды па матэматыцы сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь Алене Вярцінскай, студэнтцы 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» факультэта эканомікі і кіравання і дыплом 2 ступені Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменту студэнтам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму – Ангеліне Бярозаўскай, Іллі Давыдаву, Мілане Шаргаевай, Дар'і Якусевіч і навуковаму кіраўніку Сяргею Шчарбініну, начальніку аддзела менеджменту якасці, кандыдату сацыялагічных навук, дацэнту.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны Іван Савін, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка» фізіка-тэхнічнага факультэта, навучэнцы Гуманітарнага каледжа: Марыя Піліпчык, Вікторыя Раманчук, Лізавета Хлебус.