Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Чэрвень 2026 16:54

Студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта чакаюць на працу ў студэнцкім будатрадзе

фото1Купалаўцы, выдатныя навіны для тых, хто хацеў летам папрацаваць! Адкрыты набор у студэнцкі будаўнічы атрад на базе ААТ «Гродзенскі мясакамбінат». На працу запрашаюцца толькі паўналетнія студэнты-юнакі, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Змена пройдзе ў АТК «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы» з 30 чэрвеня па 31 ліпеня. Праца будзе заключацца ў добраўпарадкаванні тэрыторыі і дапаможных працах.

Працадаўца гарантуе пяцідзённы працоўны тыдзень з выходнымі ў суботу і нядзелю. Графік працы: з 7:00 да 15:30. Заробак ад 1000 рублёў. Таксама работнікам будзе прадстаўлены трансфер да месца працы і назад.

Для таго, каб стаць удзельнікам студэнцкага будаўнічага атрада, неабходна да 23 чэрвеня звярнуцца на адрас: вул. Ажэшкі, 22, кабінет 308 або па нумары тэлефона: (80152) 39-72-09 або +37529-278-95-85.