Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Ліпень 2026 11:59

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у турзлёце

IMG 2990Сёння - апошні дзень прыёму заявак на адну з самых займальных падзей лета: Гродзенскі абласны турыстычны злёт, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Ён пройдзе з 23 па 25 ліпеня ў Ваўкавыскім раёне, на тэрыторыі вадасховішча Хацькоўцы.

Удзельнікаў чакаюць займальныя спаборніцтвы: кароткая дыстанцыя "Слалам" на байдарках, спартыўная эстафета, валейбол, перацягванне каната і многае іншае. Каманды вызначаць, хто лепш уладкуе лагер і прыгатуе абед у палявых умовах, а таксама пазмагаюцца ў музычным квізе. Пераможцы прадставяць Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім фестывалі працуючай моладзі "Алімп-2026".

Для ўдзелу неабходна падаць папярэднюю заяўку ў абласны камітэт ГА "БРСМ" да 21.07.2026 уключна па электронным адрасе  grodno_ok@brsm.datacenter.by.  Каманды фарміруюцца з маладых людзей ва ўзросце ад 18 гадоў.

Паспейце зарэгістравацца і падарыць сабе незабыўныя ўражанні!