Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Жнівень 2026 16:58

ФОТАФАКТ: Летняя школа беларускай мовы і культуры працягвае знаёміць гасцей з сінявокай

IMG 2740Летняя школа актыўна распачала навучальную праграму! 50 акадэмічных гадзін размеркаваны максімальна эфектыўна: першая палова дня адведзена пад аўдыторныя заняткі, а працягваецца дзень жывым знаёмствам з беларускай культурай і гісторыяй.

Нагадаем, што Летняя школа з’яўляецца «фінальным акордам» гадавога конкурсу «Пазнай Беларусь з намі!». Сёлета яго пераможцамі сталі студэнткі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дыплом I ступені ў Дзіяны Барабаншчыкавай; дыплом II ступені – у Анастасіі Джалабадзэ; дыплом III ступені – у Яўгеніі Елізаравай.

Менавіта аналізу конкурсных заданняў былі прысвечаны першыя заняткі, якія правёў дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько. Далей удзельнікі разам з дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Святланай Тарасавай паглыбіліся ў чарнобыльскую тэматыку беларускай літаратуры.

Вечарам навучэнцаў чакае знаёмства з адной з галоўных святынь каралеўскага горада – Каложскай царквой. Як з усмешкай кажуць самі госці: «У Гродне Каложы шмат не бывае!».

І гэта толькі пачатак! Наперадзе ўдзельнікаў чакаюць захапляльныя майстар-класы, выязныя экскурсіі і мноства плённых заняткаў з сапраўднымі прафесіяналамі.