Для балельшчыкаў арганізатары падрыхтавалі зручныя месцы для прагляду і насычаную культурна-забаўляльную праграму: вясёлыя конкурсы, фудкорт, музычныя нумары. Таксама фанаты арганізавалі невялікае святочнае шэсце ў падтрымку каманды перад пачаткам матча. Каб падтрымаць гродзенскую футбольную каманду да пачатку паядынку, студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Анастасія Кісель і выканаўца RoMChe выканалі нядаўна песню «Нёман», якая ўжо ўпадабалася ўсім.
Падчас напружанай барацьбы «Нёман» уступіў іспанскаму «Раё Вальякана» з лікам 0:1. Мяч трапіў у вароты «Нёмана» на 77-ай хвіліне матчу. Паядынак у адказ адбудзецца 28 жніўня ў Іспаніі.