Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Верасень 2025 09:37

Актывісты-купалаўцы адзначаны ўзнагародамі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Гродзенскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ»

photo 2025 09 01 09 26 23Прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у IX справаздачна-выбарнай канферэнцыі Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». Мерапрыемства было прысвечана вынікам работы арганізацыі за 2021-2025 гады.

Па выніках канферэнцыі работа Гродзенскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» за мінулую пяцігодку была прызнана здавальняючай. Важным момантам сустрэчы стала абранне новага складу камітэта. Па выніках галасавання першым сакратаром быў абраны Арцём Макарэвіч. Другім сакратаром стала Дар'я Капітула.

Кульмінацыйным момантам для купалаўскіх актывістаў стала ўзнагароджанне граматамі за садзейнічанне ў развіцці маладзёжнага руху, удзел у дзейнасці ГА «БРСМ» і за ініцыятыўнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю.

Атрыманыя ўзнагароды і ўдзел нашых актывістаў у такіх мерапрыемствах падкрэслівае іх гатоўнасць актыўна працаваць на карысць не толькі «БРСМ», але і ўсяго маладзёжнага руху.