Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Верасень 2025 13:07

ФОТАФАКТ: купалаўцы далучыліся да рэспубліканскага праекту «Сад надзеі»

26 верасня студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзельнічаюць у акцыі па зборы ўраджаю яблыкаў у садзе на базе Вытворчага кааператыва імя У.І. Крамко ў аграгарадку Квасоўка Гродзенскага раёна. У планах сабраць больш за дзве тоны яблыкаў для далейшай перапрацоўкі.

Удзел купалаўцаў у падобных праектах – гэта не толькі добрая справа, але важны элемент патрыятычнага выхавання моладзі, які фарміруе пачуццё датычнасці да развіцця роднай зямлі. А таксама гэта выдатная магчымасць з карысцю правесці час, атрымаць асалоду ад прыгажосці восеньскага саду і ўнесці свой уклад у агульную справу.