Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Кастрычнік 2025 08:32

У ГрДУ імя Янкі Купалы на Савеце ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў і партнёраў

8G0A0732 22 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся Савет універсітэта. Традыцыйна на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і партнёраў ВНУ за іх дасягненні і ўклад у развіццё вышэйшай навучальнай установы.

Каштоўным падарункам за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзілі дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін, дацэнта Алену Цюненкову.

Каштоўным падарункам за эфектыўную дзейнасць па камп'ютарызацыі і цыфравізацыі працы ўніверсітэта, высокія дасягненні ў працы, падтрыманне атмасферы прафесіяналізму, узаемападтрымкі і добразычлівасці ў калектыве ўзнагародзілі вядучага інжынера-электроніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Мікалая Харука.

Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філалагічных навук старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі Анжэле Мамедавай.

Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства” прафесару кафедры музычнага мастацтва Інэсе Двужыльнай.

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па развіцці інфармацыйных сістэм, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ўзнагародзілі вядучага інжынера-праграміста інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Андрэя Бражука.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую работу, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне біяхіміі і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ўзнагародзілі кандыдата біялагічных навук Алену Лапшыну.

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і ініцыятыўнасць у рабоце, асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і студэнцкага спорту ў Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагародзілі інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба Марыну Ясене.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за забеспячэнне высокай эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы, актыўны ўдзел у правядзенні выхаваўчай работы са студэнтамі ўніверсітэта ўзнагародзілі дацэнта кафедры міжнароднага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Таццяну Ганчар, дацэнта кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, кандыдата фізіка-матэматычных навук, доцента Светлану Зайкову, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Валерыя Козела, старшага выкладчыка кафедры выяўленчага мастацтва Алу Каляга, дацэнта кафедры рамана-германскай філалогіі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Святлану Масленікаву і старшага выкладчыка кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Вольгу Паўлюціну.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за высокі прафесіяналізм, паспяховую шматгадовую працу ў падрыхтоўцы і правядзенні экалагічных мерапрыемстваў, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне экалогіі ўзнагародзілі дацэнта кафедры экалогіі, кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта Вольгу Крамлёву.

За значны ўклад у развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры і сістэм сувязі ўніверсітэта, добрасумленнае стаўленне да абавязкаў і імкненне да ўдасканалення прафесійных кампетэнцый Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагародзілі інжынера-электроніка 1 катэгорыі інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Дзмітрыя Пугача.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённую працу ў галіне прафарыентацыйнай і міжнароднай дзейнасці і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне біялогіі ўзнагародзілі дацэнта кафедры сістэмнай біялогіі, кандыдата біялагічных навук, дацэнта Анастасію Саковіч.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за высокі прафесіяналізм, паспяховае шматгадовае супрацоўніцтва і падрыхтоўку інжынераў-тэхнолагаў па спецыяльнасці "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" ўзнагародзілі загадчыка кафэ "Раяль" дзяржаўнай установы культуры "Гродзенская абласная філармонія" Іну Валчкевіч.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі, укараненне перадавога педагагічнага вопыту граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагародзілі кандыдата філасофскіх навук, дацэнта Ларысу Цыганкову.

Пасведчанне Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручылі пераможцам Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграміравання (ICPC) (Расія, 2024 год) і Рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" Глебу Выскварка, студэнту 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Уладзілену Лакцевічу, выпускніку магістратуры факультэта эканомікі і кіравання, Аляксандру Малышка, студэнту 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Аляксандры Будзько, студэнтцы 4 курса інжынернага факультэта.

Дыплом 1 катэгорыі XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў атрымалі Юлія Багатырэвіч, выпускніца факультэта псіхалогіі, Мацвей Бачко, выпускнік магістратуры фізіка-тэхнічнага факультэта, Віялета Квецень, выпускніца факультэта эканомікі і кіравання, Крысціна Калеснік, выпускніца філалагічнага факультэта, Крысціна Макрэнка, выпускніца юрыдычнага факультэта, Аляксей Аўчыннікаў, студэнт інжынернага факультэта, Аляксандра Пяцэвіч, выпускніца факультэта мастацтваў і дызайну, Анастасія Пікаловіч, выпускніца факультэта эканомікі і кіравання, Ганна Палуносік, выпускніца магістратуры факультэта эканомікі і кіравання, Бажэна Прэпесць, выпускніца магістратуры педагагічнага факультэта, Анастасія Пронская, выпускніца факультэта і кіравання, Ксенія Храпунова, выпускніца факультэта псіхалогіі.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за актыўную працу, высокую ініцыятыву, адказнасць пры арганізацыі і правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў прафарыентацыйнага атрада «Купалаўскі навігатар» узнагароджаны Карына Байгот, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта, Марыя Воранава, студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта, Аляксандр Лебедзь, студэнт 2 курса факультэта псіхалогііЕва Навіцкая, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі, Аляксандра Рамановіч, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі, Кацярына Сянько, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі, Мікіта Строк, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта, Эвеліна Янкоўская, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную якасную працу ў складзе сэрвіснага атрада па забеспячэнні набору ва ўніверсітэт у 2025 годзе адзначаны Мілана Анішчык, студэнтка 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Дар'я Барыш, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Максіміліян Бура, студэнт 2 курса інжынернага факультэта, Ніна Гайко, студэнтка 4 курса факультэта псіхалогіі, Кірыл Дзегцяроў, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Анастасія Мазуркевіч, студэнтка 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Андрэй Мацкевіч, студэнт 2 курса матэматыкі і інфарматыкі, Аляксандра Цітова, студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Юлія Хваль, студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Таксама былі падведзены вынікі конкурсу "Партнёр ГрДУ імя Янкі Купалы". Па выніках уступнай кампаніі 2025 года пераможцамі конкурсу "Партнёр ГрДУ імя Янкі Купалы" прызнаны ўстановы адукацыі ў кожнай з намінацый.

У намінацыі "Знайдзі сябе з намі!" прызнаны лепшымі ДУА «Гімназія № 9 імя Ф.П. Кірычэнка г. Гродна» і ДУА «Гожская сярэдняя школа».

У намінацыі “Трыумф года” адзначаны ДУА “Гімназія № 9 імя Ф.П. Кірычэнка г. Гродна», ДУА «Сярэдняя школа № 27 імя В.В. Юртава г. Гродна» і ДУА «Сярэдняя школа № 39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна».

Пераможцам у намінацыі “Прарыў года” стала ДУА “Сярэдняя школа № 40 імя В.І. Крамко г. Гродна».

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка ўручыла сертыфікаты і памятныя падарункі, падзякаваўшы за супрацоўніцтва.