Падчас гутаркі Таццяна Булай патлумачыла ключавыя адрозненні паміж залікамі і іспытамі і дала парады, як правільна падрыхтавацца да сесіі. Адмысловая ўвага была нададзена таму, якія бягучыя пытанні неабходна вырашыць.
Першая сесія – самы адказны момант у жыцці кожнага першакурсніка, і Купалаўскі ўніверсітэт актыўна дапамагае сваім студэнтам прайсці праз гэты этап лёгка і паспяхова.
Напярэдадні зімовай сесіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча начальніка навучальнага аддзела вучэбна-метадычнага ўпраўлення ўніверсітэта Таццяны Булай са старастамі груп першага курса. Мэтай сустрэчы стала падрыхтоўка купалаўцаў да паспяховай здачы іх першай у студэнцкім жыцці сесіі.











