Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Сакавік 2026 15:27

У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі новага кіраўніка – Крупту Аляксандра Анатольевіча

529857094301169024811 сакавіка ў Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага дырэктара калектыву і студэнтам. Кіраўніком установы адукацыі прызначаны Аляксандр Крупта.

Новага дырэктара супрацоўнікам і студэнтам каледжа прадставілі Дзмітрый Захарчук, член Савета Рэспублікі, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама і Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Аляксандр Крупта – вопытны кіраўнік і прафесіянал у сферы адукацыі. Ураджэнец Ваўкавыска, ён прайшоў шлях ад настаўніка школы да кіраўніка. Аляксандр Анатольевіч з'яўляецца выпускніком Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго прафесійны шлях уключае 10 гадоў працы ў структурах райвыканкама і кіраўніцтва сярэдняй школай гарадскога пасёлка Краснасельскі.