Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Май 2026 13:36

Марафон "Купалаўскія праекты 2026" запрашае прыняць удзел у апрабацыі сеткавых прадуктаў

IMG 4883Дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон "Купалаўскія праекты - 2026", які праходзіць з 9 лютага па 30 жніўня, выходзіць на новы этап. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у тэсціраванні праектаў, створаных удзельнікамі марафону.

Тэсціроўшчыкамі могуць стаць настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты і навучэнцы.

Апрабацыя пройдзе ў рамках міжнароднага дыстанцыйнага трэнінгу "Вясновая сесія". Акрамя тэсціравання праектаў, яго мэтай з'яўляецца павышэнне ІКТ-кампетэнтнасці і асваенне сучасных міжпрадметных, у тым ліку дыстанцыйных адукацыйных, тэхналогій.

Апрабацыя праектаў пройдзе ў два этапы: з 11 па 31 мая і з 18 мая па 7 чэрвеня. Вынікі апрабацыі падвядуць у канцы чэрвеня. Удзельнікі, якія паспяхова прайшлі экспертызу, атрымаюць электронныя сертыфікаты ад арганізатараў. У спісе створаных у рамках марафону праектаў – распрацоўкі выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама калегаў з Какандскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Каб стаць тэсціроўшчыкам, неабходна да 11 мая прайсці рэгістрацыю.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафону "Купалаўскія праекты 2026" можна знайсці на сайце марафона.

Па пытаннях можна звярнуцца да дацэнта кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Ніны Макаравай.

Тэл.: +375-152-39-58-95

E-mail: kupala.project@gmail.com.