Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Май 2026 08:40

У Купалаўскім універсітэце прайшла інтэлектуальная гульня «Шлях да Перамогі!»

8G0A896012 мая ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася інтэлектуальная гульня «Шлях да Перамогі!», прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства сабрала студэнтаў, якія імкнуцца праверыць свае веды і паглыбіць разуменне гераічнага мінулага нашай краіны.

Гульня прайшла ў шэсць тэматычных тураў, якія ахапілі шырокі спектр пытанняў: ад гісторыі помнікаў і мемарыялаў вайны да асацыятыўных заданняў і лагічных задач. Удзельнікам было прапанавана ўзгадаць падзеі, адлюстраваныя ў літаратурных творах і кінематографе, а таксама даведацца, якія вядомыя ваенныя песні былі «пераасэнсаваны» штучным інтэлектам.

Інтэлектуальнае спаборніцтва дазволіла ўдзельнікам не толькі праверыць сваю эрудыцыю, але і па-новаму зірнуць на гістарычныя падзеі, аналізуючы іх праз прызму розных відаў мастацтва і сучасных тэхналогій.