Асаблівым гонарам для Купалаўскага ўніверсітэта стала ўключэнне ў лік лепшых працаўнікоў раёна Людмілы Чарнілоўскай, дэкана факультэта мастацтваў і дызайну. Шматгадовая плённая дзейнасць, уклад у эстэтычнае выхаванне моладзі і развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі атрымалі высокую адзнаку з боку кіраўніцтва горада.
Калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы віншуе Людмілу Осіпаўну з гэтым ганаровым дасягненнем і жадае новых творчых поспехаў і натхнення!
Сёння, 20 мая, у Ленінскім раёне адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Дошкі гонару. На гэтай знакавай падзеі традыцыйна адзначаюць тых, хто сваім прафесіяналізмам і адданасцю справе ўносіць значны ўклад у развіццё горада і рэгіёна.

