Свята спорту, здароўя і выдатнага настрою аб'яднае супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама навучэнцаў каледжаў.
У праграме фестывалю запланаваны: цырымонія ўрачыстага адкрыцця, маштабная спартыўная размінка, здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. У гэты ж дзень будуць падведзены вынікі спаборніцтваў. Пераможцаў і прызёраў чакае ўрачыстае ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі.
Запрашаем аматараў актыўнага ладу жыцця, а таксама балельшчыкаў падтрымаць свае каманды і зарадзіцца энергіяй!
1 чэрвеня ў 14:00 на стадыёне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вуліцы Захарава, 32 адбудзецца традыцыйны спартыўны фестываль у рамках фізкультурна-аздараўленчага мерапрыемства «Купалаўцы – за здаровы лад жыцця».